Вы тут

У Сіньцзяне пачалі перакідванне вады ў раку Тарым


У рамках праекта па экалагічнай ахове, які здзяйсняецца ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай), пачалося перакідванне вады з вадасховішча ў самую доўгую ў краіне ўнутрыкантынентальную раку Тарым, працягласць якой складае 1321 кіламетр, перадае «Сіньхуа».


Вада з адкрытых шлюзаў вадасховішча Дасіхайцзы хлынула ў раку Тарым, якая працякае ўздоўж паўночнай ускраіны маланаселенай Тарымскай упадзіны. Як паведамілі ў адміністрацыі басейна ракі Тарым, з моманту запуску праекта ў 2000 годзе цяперашняя перакідка вады стала ўжо 25-й па ліку. На працягу найбліжэйшых 15 дзён у Тарым плануецца перакінуць 20 мільёнаў кубаметраў вады, а другая стадыя перакідкі будзе запушчана гэтым летам.

Нагадаем, што ў перыяд з 2000-га да 2023-ці гады ў ніжняе цячэнне ракі Тарым было перакінута амаль 9,83 мільярда кубаметраў вады. За мінулыя дзесяцігоддзі выкарыстанне вады для сельскагаспадарчых патрэб у сярэднім і верхнім цячэннях ракі Тарым згубна адбілася на ўзроўні вады ў рацэ. Да 1970-х гадоў ніжняе цячэнне высахла, а дрэвы ўздоўж яе берагоў амаль зніклі.

Дадзеныя, сабраныя падчас рэалізацыі праекту, сведчаць аб тым, што перыядычныя перакідванні вады прадухілілі далейшую экалагічную дэградацыю ў нізоўях ракі. Узровень грунтавых вод павысіўся, прыкметна вырасла папуляцыя і разнастайнасць дзікіх жывёл і раслін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».