Вы тут

Услед за вясной, што распасцірае крылы


Фота Анатоля Дрыбаса

У былыя часы існавала прыкмета: калі мядзведзь, разбуджаны веснавым цяплом, выйдзе з бярлогі і ўбачыць свой цень, то ён вернецца назад і праспіць яшчэ сорак дзён, бо столькі ж дзён будуць замаразкі. Калі тагачасную прыкмету разглядаць на сучасны лад, то нярэдка мядзведзю таму і зімой не да сну – няма колішніх халадоў. А вось вясной, здараецца, азімкі кусаюцца, халодныя вятры дрэвы з набрынялымі пупышкамі шкамутаюць, бусліныя гнёзды вярэдзяць. Мо, і сёлета дзе заспаў той мядзведзь. Сакавік халодным дажджом возьме ды заплача.

І ўсё ж яна, вясна, распраўляе крылы, адпраўляе ў палёт сваіх птушак-вестуноў, каб усім з вышыні згадвалі аб найлепшай у прыродзе пары – ажыўленні зямнога жыцця. Пра гэта сведчыць нават вокладка сакавіцкага нумара часопіса “Родная прырода”.

Вясновымі клопатамі напоўнены і яго старонкі.

Традыцыйна 23 сакавіка ў свеце адзначаецца метэаралагічны дзень. Каб мы ведалі пра тое, як мяняецца клімат, як ён уплывае на прыроду і чалавека. І зразумела, гэтым таксама займаюцца людзі. Гідраметэаралагічныя інструментальныя назіранні на тэрыторыі нашай краіны былі пачаты яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя. Зараз сетка прыземных метэаралагічных назіранняў Рэспублікі Беларусь складае 114 пунктаў, у тым ліку 51 станцыю і 63 метэапасты. Адна з галоўных задач мэтэаролага – складанне сінаптычных зводак. Як гэта адбываецца – у матэрыяле “Важная прафесія – метэаролаг”.

Чуллівыя адносіны чалавека да прыроды прыводзяць да стварэння заапаркаў, вальераў, паляўнічых гаспадарак. Нярэдка дзікія жывёлы жывуць побач з чалавекам у гарадскіх кватэрах і сельскіх дамах. Жадаючы прыручыць дзікую жывёлу, чалавек часам не зважае на тое, што гэта жывая істота, якая выйшла зусім з іншага асяроддзя. І ёй можа быць зусім некамфортна ў новых, няхай сабе і спрыяльных умовах. Менавіта над такой праблемай засяроджана ўвага ў матэрыяле “Живая не-игрушка”. “І толькі ў нашых сілах зрабіць так, каб жывёлы не цярпелі ад нашых неабдуманых дзеянняў і паспешна прынятых рашэнняў”, – робяць вывад аўтары матэрыяла.

Тэма, якая працяглы час на слыху ў грамадстве – перапрацоўка мяса бабра ў вытворчых мэтах. Няўжо ў нас так многа развялося гэтых жывёлін? Наколькі карысны такі дэлікатэс? Паляваць ці захоўваць? Адказы на гэтыя пытанні шукае журналіст выдання ў матэрыяле “Ці чакаць дабра ад здабычы бабра?”

У нумары таксама – чарговае падарожжа па музеях прыроды, урок у “Школе юнага Рабінзона”.

Прыцягвае ўвагу і новая рубрыка “Экалогія душы”, да якой спрычыніўся святар Раман Арцёмаў, магістр філасофскіх навук, загадчык аддзялення завочнага навучання Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, клірык храма ў гонар Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны г. Мінска.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.