Вы тут

Для каго праезд застанецца бясплатным?


Мінскі метрапалітэн растлумачыў парадак праезду школьнікаў і выпускнікоў у летні перыяд.


Па-ранейшаму права бясплатнага праезду ў метро (і наземным пасажырскім транспарце) надаецца навучэнцам або выхаванцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі горада на падставе электроннай карты навучэнца або даведкі з бягучым тэрмінам дзеяння. У сувязі з заканчэннем навучальнага года гэтыя дакументы патрабуюць абнаўлення.

Акрамя таго, неабходна абнавіць даведкі для праезду на перыяд з 1 ліпеня да 31 жніўня тым навучэнцам (у тым ліку выпускнікам 9-х класаў), якія ў летні час будуць задзейнічаны ў гарадскіх праграмах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмах выхавання і аздараўлення, а таксама дзецям і падлеткам, якія прымаюць удзел у буйнамаштабных масавых мерапрыемствах.

Выпускнікі 11-х класаў змогуць карыстацца бясплатным праездам у сталічным пасажырскім транспарце да 11 чэрвеня ўключна (да заканчэння здачы выпускных экзаменаў і іх адлічэння з устаноў адукацыі).

Варта нагадаць таксама, што пастановай Міністэрства адукацыі нядаўна была зацверджана новая форма даведкі, якая дае школьнікам права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, а таксама правілы рэгістрацыі такіх даведак. Цяпер у школьнай даведцы, акрамя інфармацыі пра месца жыхарства яе ўладальніка, у ніжнім левым куце даведкі павінен быць уклеены яшчэ і фотаздымак навучэнца памерам 40 на 30 мм. Гэта зроблена для таго, каб даведкай не маглі скарыстацца іншыя асобы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.