Вы тут

«...А я — хлопчык!»


Трохгадовы Цімафей Немчанінаў, якога вы бачыце на здымку, кажа:

«Мама — девочка, папа — мальчик, а я — ХЛОПЧЫК!»

«На днях разгаварыліся з мамкамі, калі забіралі дзяцей з садка, — піша Таццяна Немчанінава, мама Цімафея. — Цёпла цяпер, малыя не хочуць ісці дадому, ганяюць там па двары на сваіх веласіпедах ды самакатах у звыклай кампаніі, а мы стаім, чакаем. І вось мамкі скардзяцца на садок: на выхавальнікаў, на заняткі, на адносіны. Тое не так зрабілі, гэта не так сказалі, таму не навучылі, гэта не расказалі. А я слухаю і дзіўлюся: мяне ўсё задавальняе. Бо я здаю сына ў садок як у месца, дзе за ім прыгледзяць, пакуль бацькі занятыя працай. На гэтым дзякуй.

Мая маці — выхавальніца. Яна вельмі любіць дзяцей, заўсёды імкнулася прывіць ім разумнае, добрае, вечнае. Але яна часта абуралася, калі маладыя бацькі прыходзілі з прэтэнзіяй «не навучылі — не дадалі». «Гэта не задача сада, — казала яна. — Мы даём самую дробязь. Асноўнае — дома, ад бацькоў».

І гэтая ж самая маці прывіла мне любоў да роднай мовы. Яна не вучыла, не чытала мне лекцыі, не прапагандавала патрыятызм і не агітавала за нацыяналізм. Яна проста любіла яе сама.

Таму мне дзіўна чуць гісторыі пра настаўніц беларускай мовы, якія прывіваюць любоў ці адбіваюць ахвоту.

Ніхто ж не скардзіцца на настаўніц англійскай мовы. Усе яе вучаць, ходзяць на курсы, ездзяць практыкаваць за мяжу. Бо гэта важны жыццёвы навык, гэта перспектыўна. І якая розніца, як сябе паводзіла школьная настаўніца?! А калі беларуская мова вам проста не была патрэбная, вы яе і не вучылі. Хопіць валіць на выкладчыкаў.

Калі ў мяне пытаюцца, адкуль так добра ведаю родную мову, дзе вучыла, я губляюся. Родную ж мову не вучаць. З ёй нараджаюцца, растуць, з ёй жывуць.

І пакуль беларуская мова для нас — прадмет у школе, любоў да яе прывіць цяжка, нават самай таленавітай настаўніцы».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.