Вы тут

Стынг 8 кастрычніка прывязе ў Мінск рок-праграму "57th & 9th"


Вядомы брытанскі рок-музыкант Стынг 8 кастрычніка выступіць з канцэртам на сцэне "Мінск-Арэны", паведамілі арганізатары.


Праз 7 гадоў музыкант зноў прыедзе ў сталіцу Беларусі. Сусветнае турнэ артыста з новай рок-праграмай "57th & 9th" уключае і Мінск.

Музыкант выпусціў відэазварот да беларускіх гледачоў: "Прывітанне, Мінск! Я з нецярпеннем чакаю свайго вяртання ў Беларусь. З новым альбомам "На вуглу 57-й і 9-й". Спадзяюся ўбачыць вас у нядзелю, 8 кастрычніка".

Новы студыйны альбом Стынга "57th & 9th" выйшаў 11 лістапада 2016 года. Незвычайную назву пласцінка атрымала дзякуючы скрыжаванню дзвюх вуліц - 57-й і 9-й. Кожны дзень па дарозе ў студыю Стынг праходзіў менавіта міма гэтага скрыжавання. У альбом увайшло 10 песень, кожная з іх адкрывае шматграннасць стыляў Стынга. На канцэрце будуць гучаць і любімыя хіты.

У "Мінск-Арэне" збярэцца выключны склад музыкантаў: гітарыст Дамінік Мілер, Джош Фрыз (ударныя), Руфус Мілер (гітара), акардэаніст Персі Кардон. Спецыяльны госць - Джо Самнер.

За больш як 40-гадовую кар'еру на рахунку артыста звыш паўсотні ўзнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, "Залаты глобус" за саўндтрэк да фільма "Кейт і Леа" і многія іншыя. Стынг - камандор ордэна Брытанскай імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, а таксама ўладальнік ганаровай узнагароды цэнтра мастацтваў імя Джона Кенэдзі. Ён тройчы намініраваўся на "Оскар" у катэгорыі "Лепшая песня да фільма", а на "Алеі славы" ў Галівудзе ёсць яго імянная зорка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.