Вы тут

Рыхтуецца 23-і Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш


З 14 па 17 лістапада Нацыянальны выставачны цэнтр "БЕЛЭКСПА" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіць 23-ю Міжнародную спецыялізаваную аптовую выставу-кірмаш "Прадэкспа-2017".


Фота: inhabitat.com

Выстаўка арганізавана пры садзейнічанні міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Мінгарвыканкама, Белкаапсаюза. Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2.

Тэматыка выставы: хлебапякарная прадукцыя, кандытарская прадукцыя, снэкі, арэхі, сухафрукты, мяса і мясапрадукты, каўбасныя вырабы, птушка, яйка, малочная прадукцыя, сыры, марожанае, безалкагольныя напоі, алкагольныя напоі, бакалея, зернепрадукты, макаронныя вырабы, спецыі, раслінныя тлушчы, харчовыя дабаўкі, канцэнтраты, прадукты мора, замарожаныя прадукты, паўфабрыкаты, прадукты дзіцячага і дыетычнага харчавання, здаровае харчаванне, чай, кава, садавіна і гародніна, інгрэдыенты, вытворчае і гандлёвае абсталяванне для харчовай прамысловасці, тара, упакоўка, этыкетка, халадзільная і маразільная тэхніка, спецвопратка.

Прасоўваючы новыя гандлёвыя маркі, перадавыя тэхналогіі вытворчасці і рэалізацыі харчовай прадукцыі, інавацыйныя ўпаковачныя матэрыялы, Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш “Прадэкспа” ставіць сваёй мэтай садзейнічанне павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання, пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, стварэнню новых якасных перамен на айчыннай харчовым рынку, пошуку новых партнёраў, вызначэнню вектара дзейнасці ў сучасных эканамічных умовах, дасягненню новых рубяжоў у бізнесе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.