Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні пажадана пазбягаць неабдуманых слоў і неасцярожных учынкаў, бо адрыў ад рэальнасці можа занадта дорага каштаваць. Паспрабуйце не грэбаваць некаторымі ўмоўнасцямі і праявіце рашучасць у пераадоленні цяжкасцяў. Парадуйцеся поспехам блізкіх, яны гэта заслужылі. Адкладзіце ў пятніцу дробныя справы, якія вас раздражняюць, і займіцеся рашэннем больш важных праблем. Выхадныя прысвяціце адпачынку.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні не засмучайцеся па дробязях: аптымізм дазволіць змяняць сітуацыю ў патрэбным вам кірунку. Не варта забываць, што самы просты варыянт выбару не заўсёды самы лепшы. У сераду могуць узнікнуць непрыемнасці на працы з-за вашай няўпэўненасці ва ўласных сілах і ўменнях. У суботу не варта ісці супраць грамадскай думкі, бо даказаць сваю правату вы ўсё роўна не зможаце.

БЛІЗНЯТЫ. Паспрабуйце не прымаць паспешлівых рашэнняў, будзьце мудрыя і прадбачлівыя, тады з лёгкасцю абміняце перашкоды і даможацеся жаданага. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, яна падкажа самае дакладнае рашэнне ў сітуацыі і дапаможа зразумець, каму можна давяраць. Тыдзень будзе ўдалы для новых дзелавых і творчых праектаў і наладжвання адносін. У чацвер вынікі напрамую будуць залежаць ад вашай працавітасці. Выхадныя пройдуць лёгка і прыемна. Не выключана, што вы адправіцеся на спатканне і пачуеце прызнанне ў каханні.

РАК. Першая палова тыдня добрая для рэалізацыі вялікіх прафесійных планаў і дасягнення пастаўленых мэт. Але не ўздумайце спыняцца, калі ўсё намечанае будзе зроблена, адпачняце пазней, а час, які застаўся, лепш выкарыстайце для вырашэння яшчэ пары-тройкі задач. Звычкі здабудуць над вамі асаблівую ўладу, з імі давядзецца лічыцца, а спробы перамагчы шкодную, з вашага пункту гледжання, прыхільнасць варта адкласці да лепшых часоў. На другую палову тыдня пажадана не планаваць важных спраў і адказных сустрэч.

ЛЕЎ. Вам трэба не распыляцца, а засяродзіцца на самых важных справах у дадзены момант. Абставіны могуць спрыяць прыняццю сур'ёзнага рашэння. Давядзецца адстойваць свае інтарэсы ў адносінах з партнёрамі. Рэальна разлічвайце сілы, на працы паспрабуйце вырашаць толькі тыя пытанні, якія маюць да вас непасрэднае дачыненне. У аўторак пастарайцеся пазбягаць канфліктаў і авантур, багатых стратамі. Найбольш спрыяльным днём для вас на гэтым тыдні будзе пятніца.

ДЗЕВА. Не самы спакойны тыдзень. Калегі, якія яшчэ нядаўна насцярожана ставіліся да вашай ініцыятывы, цяпер з задавальненнем скінуць частку сваёй працы на вас. Аднак рашэнне шматлікіх праблем вам якраз па сіле. Дапамога сяброў спатрэбіцца толькі ў крайнім выпадку і толькі ў панядзелак. У аўторак разлічвайце толькі на свае сілы, прапускайце міма вушэй «слушныя парады». У чацвер можа паступіць прывабная прапанова, але перш, чым даць згоду, падумайце, ці трэба вам нешта мяняць.

ШАЛІ. На гэтым тыдні вас чакаюць цікавыя сустрэчы і знаёмствы. Можаце адчуць у сабе такія сілы, што будзеце гатовыя горы зрушыць, але некаторыя справы і падзеі могуць тармазіцца. Не расчароўвайцеся ў сабе, проста часткова перанясіце на наступны год рэалізацыю сваіх глабальных праектаў і набярыцеся цярпення. У зносінах з сябрамі, блізкімі і калегамі не спяшайцеся з высновамі, загадзя абдумвайце кожны крок, імкніцеся да разумнага кампрамісу. У выхадныя час купляць падарункі да Новага года, калі вы яшчэ не паспелі гэта зрабіць.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся і з працай, і з асабістым жыццём. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. Панядзелак і серада могуць аказацца ўдалымі днямі для пошукаў і пазітыўных перамен. Вас чакаюць прыбытак і прызнанне вашых заслуг начальствам. У суботу і ў нядзелю зоркі абяцаюць прыемныя зносіны з сям'ёй.

СТРАЛЕЦ. У вас з'явіцца магчымасць значна падняцца, перш за ўсё, па кар'ернай лесвіцы, але, магчыма, і па сацыяльнай таксама. Добры час, каб займець стратэгічнага саюзніка. А калі ж месца працы перастала задавальняць вас, то яго можна змяніць на больш перспектыўнае. У аўторак ці ў сераду вас чакае фінансавы поспех, атрымаеце бліскучую перамогу над усімі зайздроснікамі і нядобразычліўцамі. У пятніцу не варта ладзіць авантурныя праекты і звязваць сябе шматлікімі абяцаннямі і дадатковымі абавязкамі.

КАЗЯРОГ. Калі вы не будзеце занадта задзіраць свой, безумоўна, аўтарытэтны, але ўсё ж не ўсемагутны нос дагары, можаце разлічваць на паспяховасць практычна на працягу ўсяго тыдня. Надыходзіць час высокай актыўнасці, асабліва ў інтэлектуальнай дзейнасці. Але сцеражыцеся перашчыраваць. Ёсць небяспека зарабіць хранічную стомленасць. Пастарайцеся, каб працоўныя пытанні не ўзялі перавагу над асабістым жыццём. У пятніцу не варта пераконваць начальніка, упэўненага ў сваёй праваце. Гэта той выпадак, калі прамаўчаць будзе лепш з усіх пунктаў гледжання.

ВАДАЛЕЙ. Прайшоў час для планавання і паступовага ўвасаблення праектаў у жыццё. Не абыдзецца і без перамен, бо рэальнасць унясе свае папраўкі ў вашы задумы. Паездкі і камандзіроўкі, калі яны ў планах, пройдуць вельмі ўдала. Блізкія змогуць дапамагчы ў вырашэнні некаторых вашых фінансавых праблем, так што не варта адмаўляцца ад іх удзелу.

РЫБЫ. Надыходзіць досыць плённы тыдзень. Паспрабуйце выдаткаваць усю назапашаную энергію на вырашэнне неадкладных спраў. У аўторак, пры неабходнасці, зможаце скласці бяспройгрышны план дзеянняў. Калі ў сераду вас што-небудзь насцярожыць ва ўзаемаадносінах з калегамі па працы, варта карэктна, але цвёрда растлумачыць сітуацыю. У пятніцу адпачніце: не варта планаваць сур'ёзных спраў і здзелак на канец тыдня без крайняй неабходнасці.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.