Вы тут

Адразу дзве імпрэзы ў Мінску прысвечаны Чарльзу Букоўскі


Чарльз Букоўскі — амерыканскі літаратар нямецкага паходжання, які жыў у ХХ стагоддзі. Яго прозу і вершы адносяць да «бруднага рэалізму» — у іх прадстаўлены далёка не лепшыя бакі жыцця людзей і абставін, што іх атачаюць. У наш час творчасць гэтага аўтара знаходзіць усё больш і больш прыхільнікаў. Адразу дзве імпрэзы ў Мінску прысвечаны такому неадназначнаму і культаваму для некаторых прыхільнікаў аўтару.


У беларускую сталіцу з Гомеля завітала тэатральная майстэрня «Сляды». Яна прадставіла мінчукам монаспектакль «Самая прыгожая жанчына ў горадзе», зроблены па апавяданнях Чарльза Букоўскі. Да гэтага часу «Самую прыгожую» ўжо паспелі ўбачыць гледачы самых буйных гарадоў Беларусі, а таксама Масквы, Пецярбурга, Пермі і іншых. Спектакль быў паказаны амаль 200 разоў на самых розных, як тэатральных, так і на непрыстасаваных адмыслова для паказаў пляцоўках.

Заснавальнік «Слядоў» — малады гамяльчанін Аляксандр Курц. Сёння яму 31 год і жыве ён у Санкт-Пецярбургу. У хлопца няма прафесійнай вышэйшай адукацыі, затое ёсць вялікі талент і жаданне тварыць. Пачынаў ён сваё тэатральнае жыццё ў якасці гукарэжысёра гарадскога цэнтра культуры Гомеля. Юнак паступова ішоў да стварэння свайго калектыву, затым у адзін момант кінуў усё і вырашыў цалкам прысвяціць сябе тэатру. Тры гады тулянняў, падарожжаў і роздумаў не прайшлі марна. Адным з вынікаў творчых пошукаў стаў спектакль «Самая прыгожая жанчына ў горадзе». Нядаўна яго можна было пабачыць у сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Аляксандр Курц у гэтай пастаноўцы з'яўляецца і аўтарам, і рэжысёрам, і выканаўцам.

Сёння ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя першай кнігі Чарльза Букоўскі па-беларуску — зборніка, які мае назву «Святло, і паветра, і месца, і час». Гэта каля паўсотні вершаў знакамітага амерыканскага аўтара на беларускай мове. Выданне можна лічыць беспрэцэдэнтным: вершаваныя пераклады аднаго з самых скандальных аўтараў ХХ стагоддзя нават на рускай мове былі надрукаваныя кнігай толькі ў 2007 годзе. Аўтарскія правы на творы захаваныя, а вершы пераствораныя трыма перакладчыцамі: Ганнай Комар, Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Шчырасць непрыхарошанага жыцця»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.