Вы тут

На «Класіцы ля Ратушы» выступяць вядомыя маладыя музыканты з Беларусі


4 жніўня ў цэнтры Мінска зноў загучыць класіка. У 20.30 у Верхнім горадзе пачнецца чацвёртая субота летняга фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom».


У праграме - творы Фрыдэрыка Шапэна і Фелікса Мендэльсона. Саліраваць будуць вядомыя за мяжой маладыя музыканты з Беларусі. Дэвіз чацвёртай суботы «Класікі ля Ратушы з velcom» - «Класіка NEXT».

Адкрые чацвёртую класічную суботу піяніст Кірыл Кедук. У 30 гадоў ён з'яўляецца лаўрэатам больш як 15 міжнародных конкурсаў і выступае на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках. Акампануе яму лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, скрыпач Павел Бацян. Музыкі выканаюць Шапэна і Мендэльсона.

4 жніўня на сцэне каля мінскай Ратушы таксама выступіць ансамбль «Мінск-класік» з творамі Іагана Штрауса. Галоўны дырыжор вечара - лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максім Расоха. Гледачы пачуюць добра вядомыя музычныя тэмы аўстрыйскага класіка: уверцюуа з аперэты «Лятучая мыш», хуткую польку «На паляванні», французскую польку «У Крапфенвальдлі», Марш Радзецкага і інш.

  • Канцэрт «Класіка NEXT» можна будзе ўбачыць як ужывую, так і ў прамым эфіры. Сёлета ўсе 7 канцэртаў «Класікі ля Ратушы» будуць транслявацца ў прамым эфіры пры дапамозе сэрвісу лічбавага тэлебачання VOKA.
  • Нагадаем, што фестываль будзе доўжыцца да 25 жніўня і будзе традыцыйна пачынацца ў 20.30 кожную суботу ля гарадской Ратушы.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.