Вы тут

У буйнейшых гарадах Кітая адкрыюць 100 магазінаў беларускіх тавараў


У буйнейшых гарадах Кітая да канца 2018 года плануецца адкрыць 100 магазінаў беларускіх тавараў. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага пасольства ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.


Урачыстая цырымонія адкрыцця магазіна беларускіх тавараў у горадзе Гуйян адбылася 16 жніўня ў час візіту пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудога ў правінцыю Гуйчжоу. "Сетка магазінаў беларускай прадукцыі пад брэндам Belarus commodity center створана кітайскай гандлёвай кампаніяй з правінцыі Гуандун Guangdong Xinjinlai Trade, гэты магазін стаў ужо другім у ствараемай сетцы. Да канца 2018 года кампанія плануе адкрыць 100 магазінаў беларускіх тавараў у буйнейшых гарадах Кітая", - адзначылі ў пасольстве.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб размяшчэнні беларускай алкагольнай прадукцыі ў вядомай у КНР сетцы магазінаў Moutai. Для закупак беларускай прадукцыі, кантролю якасці і арганізацыі лагістыкі паставак кампанія ўжо адкрыла ў Беларусі сваё прадстаўніцтва.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, Кірыл Руды адзначыў, што стварэнне сеткі прамога збыту беларускіх тавараў не толькі гарантуе прымальныя цэны, якасць і адсутнасць кантрафакту, але і стварае ўмовы для эфектыўнага правядзення Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА ў Шанхаі ў лістападзе 2018 года, таму што беларускія кампаніі змогуць прадставіць тавары перад шырокай аўдыторыяй і адразу ж трапіць на паліцы профільных магазінаў, выключаючы пасрэдніцкія ланцужкі.

Акрамя таго, 15 жніўня з нагоды прыбыцця ў горад Чэнду першага кантэйнера з беларускай ялавічынай адбылася дэгустацыя прадукцыі, у якой прынялі ўдзел больш за 30 кіраўнікоў вядучых кампаній у сферы гандлю ялавічынай. На мерапрыемстве былі прадстаўлены стравы кітайскай кухні, прыгатаваныя з беларускай ялавічыны.

Партыя гэтага тавару была пастаўлена па кантракце паміж ААТ "Велес-МІТ" і кітайскімі кампаніямі Chengdu Yunda Tradе і "Гандлёвая кампанія мясной прамысловасці "Шаўковы шлях". Беларускі пасол адзначыў, што прыбыццё кантэйнера з'яўляецца невялікім, але важным крокам у развіцці гандлёвага супрацоўніцтва паміж правінцыяй Сычуань і Беларуссю, паказвае актыўны ўдзел беларускіх кампаній у развіцці кітайскіх кантэйнерных сухапутных маршрутаў у рамках эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

У час рабочага візіту Кірыла Рудога ў правінцыю Сычуань прайшла яго сустрэча з віцэ-мэрам раёна Цынбайцзян горада Чэнду Хэ Лі. На перагаворах бакі абмеркавалі пашырэнне магчымасцей выкарыстання бондавай зоны Цынбайцзян, кантэйнернага чыгуначнага маршруту Чэнду - Еўропа для далейшага нарошчвання паставак беларускай сельгаспрадукцыі ў правінцыю Сычуань.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.