Вы тут

Каб чытаць і пісаць па-беларуску


Маё сяброўства са «Звяздой» пачалося гадоў сорак таму. Не скажу, што яно было пастаяннае: доўгі час я выпісваў расійскія газеты «Известия», «Правду», «Труд», а «Звязду» перыядычна купляў у кіёсках, каб праверыць сваё веданне беларускай мовы.


Маёй газетай, выданнем нумар адзін, яна стала ў 1992-м і галоўным чынам з-за таго, што друкуецца па-беларуску. З цікавасцю чытаю артыкулы пра падзеі ў краіне і за межамі, на тэмы здароўя, культуры, вядзення хатняй гаспадаркі. Сярод любімых — рубрыкі «Неасабісты суб'ектыў» Алены Ляўковіч, «Нефармат» Святланы Яскевіч, «Жыццёвінкі» Уладзіміра Пернікава, дадатак «Сямейная газета»...

Кожную пятніцу газета друкуе падборкі «вясёлых і праўдзівых гісторый...» Дасылаць іх (хай не вельмі складныя) можа любы чытач... Бываліцу, «калі ў ёй нешта ёсць», у рэдакцыі «адшліфуюць». Гэта я ведаю па сабе, бо не адзін раз і пісаў, і друкаваўся... У тым ліку — у сваёй самай любімай рубрыцы «Хто каго?», дзе трэба прыдумваць подпіс да смешнага здымка. Іх за 16 гадоў існавання конкурсу было шмат. А ўжо колькі вершаў!.. Многія дагэтуль у памяці.

Якія пажаданні рэдакцыі? У грамадстве шмат розных праблем, шмат недахопаў. Таму, на мой погляд, газета павінна быць больш прынцыповай, больш баявой. Не для таго, каб пазласловіць — «во, як тут дрэнна», — а каб да лепшага выпраўляць становішча.

Яшчэ мне хацелася б больш інфармацыі ў выпусках «Што ў свеце робіцца», больш спорту і, можа, здароўя. А калі здаровіцца, то і работа робіцца.

Мікалай Старых, г. Гомель

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.