Вы тут

У Бабруйску адкрылася новая кнігарня «Светач»


25 верасня ў Бабруйску ўрачыста адкрылася кнігарня «Светач» ААТ «Белкніга». На цырымоніі прысутнічалі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, першы намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Алег Ковель, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч.


«Я спадзяюся, што гэта крама будзе карыснай як у эканамічным плане, так і ў духоўна-маральным развіцці ў цэлым Рэспублікі Беларусь», - сказаў у сваім вітальным слове на цырымоніі адкрыцця намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

«Светач» - 88-я крама ў Беларусі ААТ "Белкніга" і другая ў Бабруйску.

Яна пачала працаваць у тэставым рэжыме ўжо з 30 жніўня напярэдадні навучальнага года ў самы пік школьных продажаў.

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара “Белкнігі” Святланы Гук, «Светач» - гэта універсальная кніжная крама. Тут прадстаўлены ўсе таварныя групы: кніжная прадукцыя, папярова-дзелавая і канцылярская. Плошча гандлёвай пляцоўкі складае каля 145 квадратных метраў. Канфігурацыя крамы такая, што дазваляе падзяліць пакупніцкія патокі з улікам таварных груп. Кніжная зала складаецца з двух частак: у першай раз прадстаўлены кнігі беларускіх выдавецтваў, у тым ліку і кнігі Выдавецкага дома «Звязда», другая частка - мастацкая літаратура, вучэбна-метадычная і кнігі для дзяцей. Кніжная прадукцыя крамы прадстаўлена парадкам 10000 найменняў.

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.