Вы тут

Прыватнікі асвойваюць космас


Кітайская прыватная касмічная кампанія Landspace заявіла аб завяршэнні раўнда фінансавання ў аб'ёме 300 мільёнаў юаняў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Вядучай інвестыцыйнай структурай, задзейнічанай у гэтым фінансаванні, стала China Growth Capital, некаторыя акцыянеры працягваюць здзяйсняць дадатковыя капіталаўкладанні. Агульная сума фінансавання перавысіла 800 млн. юаняў. Landspace была заснавана ў 2015 годзе, гэта прыватная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і эксплуатацыяй ракет, з'яўляецца членам Міжнароднай астранаўтычнай федэрацыі, прадпрыемствам па новых тэхналогіях. Кампанія Landspace працуе на рынку камерцыйных аэракасмічных дадаткаў сярэдняга і малога тыпу, прыкладвае намаганні для распрацоўкі вадкаснага ракетнага рухавіка і камерцыйных ракет-носьбітаў з незалежнымі правамі інтэлектуальнай уласнасці.

Прадстаўнік кампаніі Landspace адзначыў, што гэты раўнд фінансавання, галоўным чынам, будзе накіраваны на распрацоўку і будаўніцтва 80-тоннага рухавіка на вадкім кіслародзе і метане «Тяньцюэ» (TQ-12) і ракеты-носьбіта на вадкім паліве сярэдняга тыпу «Чжуцюэ-2» (ZQ-2), а таксама на звязанае з гэтымі праектамі інфраструктурнае будаўніцтва. Акрамя гэтага, чакаецца стварэнне самастойна кантраляванай новай камерцыйнай аэракасмічнай сістэмы па распрацоўцы, вытворчасці і выпрабаванні новых ракет на вадкім паліве.

У канцы верасня кампанія Landspace правяла агнявыя выпрабаванні рухавіка «Тяньцюэ», мяркуецца, што ў першай палове 2019 года будзе ажыццёўлена хадавое выпрабаванне ўсёй сістэмы. У 2020-м плануецца першы палёт ракеты-носьбіта на вадкім паліве сярэдняга тыпу «Чжуцюэ-2».

Не толькі прыватная кампанія Landspace, але і некалькі прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання прыкладваюць актыўныя намаганні для асваення камерцыйнай касманаўтыкі. Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя (CASC) прасоўвае глабальную сістэму мабільнай спадарожнікавай нізкаарбітальнай сувязі, яна складаецца з сотні нізкаарбітальных спадарожнікаў, запуск першага спадарожніка намечаны на снежань гэтага года.

Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя авалодала ключавымі тэхналогіямі ракеты-носьбіта «Куайчжоу-11», якая здольная вывесці на арбіту ад 8 да 10 малых спадарожнікаў вагой да 100 кг у адзін запуск. Чакаецца, што імклівае развіццё камерцыйнай касманаўтыкі значна павялічыць колькасны попыт на касмічныя апараты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.