Вы тут

Беларусь і Германія плануюць завяршыць год з таваразваротам $3 млрд


Тавараабарот Беларусі і Германіі па выніках бягучага года павінен скласці $3 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў на пасяджэнні беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае БЕЛТА.


У гэтым годзе захоўваецца пазітыўная дынаміка двухбаковага гандлю. За студзень-кастрычнік тавараабарот вырас амаль на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $2,7 млрд. Пры гэтым беларускі экспарт павялічыўся на 35,8% да $1,2 млрд. "Мяркую, што па выніках бягучага года мы здольныя выйсці на ўзровень тавараабароту $3 млрд", - сказаў Яўген Шастакоў.

Паводле яго слоў, павышаецца збалансаванасць двухбаковага гандлю. Важна і тое, што таварная структура беларускага экспарту ў Германію досыць дыверсіфікавана: у 2017-2018 гадах пастаўкі ажыццяўляліся больш як па 400 таварных пазіцыях.

"Важным напрамкам эканамічнага ўзаемадзеяння застаецца сфера паслуг. Экспарт паслуг у Германію ў студзені-верасні бягучага года павялічыўся на 20% да $304,6 млн за кошт дынамічнага росту перш за ўсё кампутарных (+42,4%) і транспартных (+14,8%) паслуг", - канстатаваў намеснік міністра.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.