Вы тут

Сіань прываблівае «вялікім тварам»


У горадзе з'явілася незвычайная інтэрактыўная ўстаноўка.


Сіань зноў заваяваў папулярнасць у інтэрнэце.  Фатаграфіі вялікага твару, які з'явіўся на адной з вуліц горада ў раёне Бэйлінь, хутка распаўсюдзіліся сярод карыстальнікаў дадатку WeChat, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У Сіані з'явілася інтэрактыўная ўстаноўка ў выглядзе тэракотавага воіна, на якім кожны жадаючы можа "прымерыць" свой твар шляхам сканіравання і тэхналогіі 3D. Прадстаўнік аддзела транспартнага камітэта раёна Бэйлінь Цзяа Ян распавёў, што дадзеная ўстаноўка з'яўляецца арт-аб'ектам у рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Свята Вясны, і заклікана забаўляць турыстаў.  "Спадзяемся, што яшчэ больш турыстаў і мясцовых жыхароў змогуць паўдзельнічаць у гэтай гульні і атрымаць незабыўныя ўражанні.  Усе, хто прыехаў у Сіань, для нас - сіаньцы", - адзначыў Цзяа Ян.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.