Рыбны кірмаш пройдзе 16 і 17 лютага ў Першамайскім раёне сталіцы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДА "Белводгас".
Беларускія рыбгасы разгорнуць гандаль каля гандлёвага цэнтра на вул. Каліноўскага, 55. На кірмашы можна будзе набыць вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты, кансервы і жывую сажалкавую рыбу (карп, таўсталобік, амур, шчупак, фарэль, асетр).
Пакупнікоў чакаюць з 9 да 16 гадзін.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.