Вы тут

Дональд Трамп падпісаў дырэктыву аб стварэнні Касмічных сіл ЗША


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 19 лютага падпісаў дырэктыву аб пачатку працэсу стварэння Касмічных сіл у якасці шостага падраздзялення Міністэрства ВПС ЗША, паведамляе Reuters.


Новае падраздзяленне ВПС будзе адказваць за шырокі шэраг касмічных ваенных магчымасцяў ЗША - пачынаючы са спадарожнікаў, якія падтрымліваюць Глабальную сістэму пазіцыянавання (GPS), і заканчваючы датчыкамі, якія дапамагаюць адсочваць пускі ракет.

У новага віду ўзброеных сіл, згодна з планам, будзе свой начальнік штаба, які будзе ўваходзіць у склад Камітэта начальнікаў штабоў ВС ЗША, інфармуе ТАСС. Пры гэтым кіраваць дзейнасцю Касмічных сіл будзе прызначанае прэзідэнтам і зацверджаная Сенатам Кангрэса ЗША грамадзянская асоба, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні міністра ВПС, - намеснік міністра ВВС. Новы від ВС не будзе цалкам самастойным, як гэта меркавалася раней, а асобнае Міністэрства касмічных сіл стварацца не будзе. Касмічныя сілы будуць мець статус, аналагічны статусу Корпуса марской пяхоты, які таксама з'яўляецца асобным відам узброеных сіл і мае ўласнага камандуючага ў статусе начальніка штаба, аднак знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ВМС ЗША.

На цырымоніі падпісання дырэктывы ў Авальнай кабінеце прэзідэнт ЗША назваў Касмічныя сілы прыярытэтам нацыянальнай бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.