Вы тут

Інтэрактыўны друкаваны дапаможнік па фізіцы распрацавалі ў Ліцэі БДУ


Ён дапаможа абітурыентам падрыхтавацца да здачы цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы. Аўтарам унікальнага падручніка з'яўляецца намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ігар Варакса.


Серыя ўключае 11 дапаможнікаў, якія змяшчаюць каля 1,5 тысячы сістэматызаваных па тэмах і ўзроўні складанасці заданняў па фізіцы. Гэта матэрыялы, якія прапаноўваліся абітурыентам на цэнтралізаваным і рэпетыцыйным тэсціраваннях у перыяд з 2003 па 2018 год. У новым выданні сабраная база заданняў за гэты перыяд з усімі змяненнямі па раздзелах фізікі: “Законы захавання. Гідрастатыка”, “Дынаміка”,”Кінематыка”,” Асновы МКТ”, ”Тэрмадынаміка”, “Электрастатыка”,” Пастаянны ток”,” Магнітнае поле”,” Ваганні і хвалі”,”Оптыка” і “Квантавая механіка”.

Адметнасцю дапаможнікаў з'яўляецца выкарыстанне ў іх тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. Кожнай задачы ў падручніках прысвоены QR-код. Ён перанакіроўвае чытача да дадатковых матэрыялаў, відэарашэння або анлайн-формы з тлумачэннем алгарытму выканання. Усяго ў серыі змяшчаецца больш за 60 гадзін відэа.

Падрыхтоўка да ЦТ па дадзеных дапаможніках уключае выкарыстанне бясплатнага анлайн-дадатку плюс абітурыентам прапануецца звярнуцца да электроннага рэсурсу на серверы дыстанцыйнага навучання Ліцэя БДУ. Там, паўтарыўшы тэорыю, карыстальнікі могуць прайсці абагульняючыя тэсты па раздзеле. У завяршэнне ўсяго курсу абітурыенты выконваюць выніковае тэсціраванне, набліжанае па форме да ЦТ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.