Вы тут

Пяцігодка «Пояса і шляху»


У Пекіне апублікавана «Сіняя кніга аб развіцці будаўніцтва» Аднаго паяса, аднаго шляху «-2019», у якой зроблены высновы аб будаўніцтве «Пояса і шляху» на працягу мінулых 5 гадоў, перадае перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Сіняя кніга» была распрацаваная Цэнтрам вывучэння ініцыятывы «Пояс і шлях» пры Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, Фондам рэформаў і развіцця Кітайскай міжнароднай траставай і інвестыцыйнай карпарацыі (CITIC) і Вышэйшым еўразійскім інстытутам Універсітэта Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.
У кнізе ўтрымліваецца вялікая колькасць прыкладаў і дадзеных, якія дэманструюць ролю ініцыятывы «Пояс і шлях» у развіцці двухбаковых і шматбаковых адносін паміж Кітаем і Цэнтральнай Азіяй, Паўднёвым Каўказам, Заходняй Азіяй, Паўднёвай Азіяй, Афрыкай, Паўночнай Еўропай.

Статыстыка сведчыць, што дзякуючы пяцигадоваму будаўніцтву «Пояса і шляху» паступова павышаецца ўзровень гандлёвага супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі ўздоўж дадзенага маршруту. Доля экспарту Кітая ў краіны «Пояса і шляху» працягвае расці.

У кнізе таксама адзначаецца, што ініцыятыва «Пояс і шлях» не толькі значна спрыяла лібералізацыі і спрашчэнню кітайскіх інвестыцый, але і зрабіла знешнія інвестыцыі КНР важным рухавіком росту прамых знешніх інвестыцый у глабальным маштабе.

Паводле слоў старшыні Фонду рэформаў і развіцця CITIC Кун Даня, будаўніцтва «Пояса і шляху» з першапачатковага праекта ператварылася ў «вышынны будынак». У ходзе выканання «чыставога аздаблення» ў гэтым «будынку» неабходна прытрымлівацца прынцыпу «сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання», паважаць суверэнітэт дзяржаў і разнастайнасць цывілізацый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.