Вы тут

Разгадаць загадкі твораў мастацтва прапануюць у Ноч музеяў у Магілёве


У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі В.К.Бялыніцкага-Бірулі 18 мая стартуе інтэрактыўны выставачны арт-праект "Хованкі", прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў, паведаміла загадчык філіяла Святлана Строгіна, піша БЕЛТА.


Свае творы прадставяць больш за 50 чалавек: як вядомыя беларускія мастакі, так і маладыя выхаванцы арт-студыі "Гекльберы", якія толькі пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве. "Знаёмая ўсім з дзяцінства гульня ў хованкі дала назву нашаму выставачнаму арт-праекту, - расказала субяседніца. - Экспазіцыя склалася з работ, аб'яднаных унутранай прасторай, ідэяй і тэмай. У раздзелах "Хаваемся ў натоўпе", "Маляўнічыя хованкі", "Хованкі" гледачу прапануюць паспрабаваць разгадаць творчыя загадкі мастакоў". 

Паводле слоў Святланы Строгінай, прадстаўленыя на выстаўцы творы маюць высокую сэнсавую і эмацыянальную насычанасць. Змест, выразнасць, шырокі спектр прыёмаў і манер - усё выклікае цікавасць і прыцягвае ўвагу. Адзін з твораў Яўгена Зайцава, гучыць як музыка. А творы Сяргея Рымашэўскага, у якіх аўтар імкнецца да ўсё большай лаканічнасці. Жывапіс Ганны Сілівончык інтэграваны ў паўсядзённасць праз фрагментацыю невялікага кавалка рэальнасці, праз сціранне контураў і абрысаў звыклых прадметаў, абыгрыванне іх у незвычайнай сітуацыі. Пра што марыць кароль, куды ідзе атрад ноччу, што адчувае царэўна ў падземным царстве - гэта героі карцін Паўла Татарнікава. 

Далікатна будзе прадстаўлена творчасць юных мастакоў з арт-студыі "Гекльберы". Кржны яе выхаванец - асоба са сваім характарам, сваімі думкамі, учынкамі і марамі. Кожны па-свойму арыгінальна і цікава адкрывае маляўнічы свет з хараством родных мясцін, жыццём і казачнымі прыгодамі звяроў і птушак.

"Для падарожжа па залах музея трэба будзе задзейнічаць фантазію, быць арыгінальнымі і непрадказальнымі, выкарыстоўваць самыя нечаканыя фантазіі і прыслухоўвацца да адчуванняў, - адзначыла Святлана Строгіна. - Да таго ж дзяцей і іх бацькоў чакае ўтульная фотазона". 

  • Выставачны арт-праект будзе экспанавацца да 30 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.