Вы тут

БелАЗ пачаў пастаўляць ва Украіну паліваарашальныя машыны


ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-Холдынг" пачало пастаўляць ва Украіну паліваарашальныя машыны, паведамляе сайт прадпрыемства.


Тэхніку атрымаў Паўночны горна-абагачальны камбінат, які ўваходзіць у склад горна-металургічнай групы кампаній "Метінвест". "Украіна з'яўляецца новым рынкам збыту гэтага віду тэхнікі, куды ўжо пастаўленыя тры адзінкі", - адзначылі на прадпрыемстве.

Паліваарашальная машына БелАЗ-76135 прызначана для правядзення работ у кар'ерах адкрытых распрацовак карысных выкапняў, пастаўляецца ў рознай камплектацыі ў залежнасці ад пажаданняў заказчыка (з маніторам, вадзяной помпай, веернай сістэмай паліваарашэння, цэнтралізаванай сістэмай змазкі, кандыцыянерам). Дадзеная мадэль ужо паспяхова працуе ва Узбекістане, Расіі, Марока, Казахстане.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.