Вы тут

Камітэт дзяржбяспекі раскрыў падрабязнасці затрымання дыверсантаў СБУ ў Беларусі


У выніку правядзення чэкісцкай ваеннай аперацыі ў прыграніччы былі затрыманы ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы. Паведамляе БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.


У ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай граніцы Беларусі з боку Украіны. У выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў асобныя з іх затрыманы.

У затрыманых былі знойдзены выбуховыя прыстасаванні і іншыя сродкі паражэння. Было прынята рашэнне аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Раён быў блакіраваны. Была праведзена чэкісцкая ваенная аперацыя, у выніку якой у прыграніччы затрыманы ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых.

Сярод затрыманых — грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі, бацька і сын адпаведна. Сяргей Кабарчук (мянушка «Батлер»), 1963 года нараджэння, пражывае ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці, з’яўляецца былым супрацоўнікам Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны. Пасля звальнення займаўся кантрабанднай дзейнасцю сумесна з сынамі Багданам 1997 года нараджэння і Паўлам 1993 года нараджэння («Батлеры малыя»). Быў таксама затрыманы грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк 1970 года нараджэння, жыхар Брэста.

Выбухныя прыстасаванні, што пераносіліся членамі дыверсійна-разведвальнай групы, прызначаліся для ўчынення тэрактаў перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Устаноўлена, што закід ДРГ у Беларусь праз граніцу арганізавана Службай бяспекі Украіны, супрацоўнікі якой сумесна з Дзяржаўнай пагранічнай службай Украіны папярэдне правялі даразведку мясцовасці. Выбухныя прыстасаванні былі перададзены членам ДРГ непасрэдна перад пераходам беларускай мяжы.

Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі (КТА) адзначалася актыўнасць вядзення паветранай і іншых відаў разведкі ў раёне правядзення КТА. Украінскія спецслужбы спрабавалі ўстанавіць абставіны правалу дыверсійна-разведвальнай групы і прыняць меры па нейтралізацыі негатыўных наступстваў для Украіны.

У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 13 і арт. 289 (падрыхтоўка да акта тэрарызму), арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) КК. Следчыя дзеянні працягваюцца. Затрыманыя ў Лельчыцкім раёне і іх памагатыя супрацоўнічаюць са следствам.

Фота КДБ, БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.