Вы тут

Дом друку выстаўляюць на аўкцыённыя таргі


Помнік архітэктуры эпохі канструктывізму - Дом друку, размешчаны на праспекце Незалежнасці, 79, будзе выстаўлены на аўкцыён, паведамілі «Мінск-Навінам» у камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама.


Таргі пройдуць у верасні, цяпер аб'ект рыхтуюць да продажу.

- Дом друку быў прыняты ва ўласнасць горада рашэннем Мінгарвыканкама ў верасні 2018 года. Гэты знакавы аб'ект размешчаны ў цэнтральнай частцы сталіцы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Агульная плошча 4-павярховага будынка - 3558,6 кв. м, плошча зямельнага ўчастка - 0,1711 га. У адпаведнасці з каляндарным графікам ўключэння ў гаспадарчы абарот, зносу невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай нерухомай камунальнай маёмасці было прынята рашэнне прадаць гэты аб'ект з аўкцыёну. У капітальнага будынка даволі шырокае функцыянальнае прызначэнне, так што спадзяемся, што знойдуцца мецэнаты, якія ўнясуць свой уклад у аднаўленне гістарычнай спадчыны сталіцы. Аб'ект будзе прадавацца па рынкавым кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка. Агульны кошт маёмасці, а гэты будынак, 4 пляцоўкі, агароджа, шматгадовыя зялёныя насаджэнні (без права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка) складае 6 895 446 рублёў, - адзначыла намеснік старшыні камітэта «Мінскгармаёмасць» Святлана Нагорнава.

Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.