Вы тут

У Літве паказалі першы піцамат


У Літве прадстаўлены першы піцамат (аўтамат па продажы піцы), які з свежых інгрэдыентаў выпякае піцу на працягу 3 хвілін, паведамляе DELFI. Кошт такой піцы для фізічных асоб - каля 5 еўра. Стваральнік піцамата не сумняваецца, што з-за недахопу работнікаў такія аўтаматы будуць папулярныя і ў рэстаранах.


Фота: кадр Youtube

На італьянскім кірмашы Italian food for Baltics італьянскія-літоўская гандлёвая палата прадставіла першы піцамат ў краінах Балтыі. Для працы аўтамата патрэбна якасная інтэрнэт-сувязь і электрычнасць. Традыцыйную італьянскую піцу ён вырабляе хутчэй чым за 3 хвіліны. Дыяметр піцы 27 см. Такі аўтамат працуе кругласутачна.

Заснавальнік CiboLabs і інжынер Клаўдыё Таргеле распавёў, што піцамат можа прыгатаваць піцу 4 відаў (Margarita, Peperroni, з вяндлінай, Dolomiti), аплаціць заказ можна з дапамогай банкаўскай карты ці мабільнага дадатку, можна абсталяваць і механізм аплаты наяўнымі. Пасля аплаты аўтамат пачынае рыхтаваць піцу - робіць цеста, качае яго, выкладвае неабходныя інгрэдыенты і пячэ піцу. Запаўняць аўтамат прадуктамі трэба пасля вырабу 100 піцы. Удакладняецца, што асартымент піцы можна мяняць у залежнасці ад таго, у якой краіне ён будзе працаваць.

Па дадзеных DELFI, гэтыя аўтаматы ўжо працуюць у Аўстраліі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах Азіі, а таксама ў Італіі, Харватыі, Румыніі, Вялікабрытаніі. Усяго на рынку ёсць 250 піцаматаў. Зараз іх вытворцы сканцэнтраваны на распаўсюдзе гэтых аўтаматаў у Амерыцы і Еўропе. На гэтых рынках плануюць запусціць 150 піцаматаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.