Вы тут

100 тысяч асятроў


Выпусцілі ў Янцзы.


Звыш 100 тысяч дарослых асобін і малявак карэйскага асятра выпушчана ў вярхоўях ракі Янцзы для аднаўлення дзікай папуляцыі гэтай выміраючай пароды рыбы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Выпуск правялі ўрадавыя прадстаўнікі і абаронцы прыроды ў ана ўчастку паблізу горада Ібінь ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Гэтым жа мерапрыемствам быў пакладзены старт тлумачальна-прапагандысцкай кампаніі па ахове водных відаў у рацэ Янцзы. На працягу 23 дзён кампаніі эксперты і добраахвотнікі праплылі ўздоўж найбуйнейшай ракі Кітая, арганізуючы сустрэчы, выставы і семінары ў прыбярэжных гарадах і пасёлках. Кампанія прайшла пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, Міністэрства воднай гаспадаркі і Міністэрства транспарту КНР, а таксама Сусветнага фонду дзікай прыроды.

Карэйскі асётр, якога называюць таксама янцзыйскі асётр, страціў здольнасць да натуральнага размнажэння ў 2000 годзе ў сувязі з будаўніцтвам плацін, празмернай лоўляй рыбы і рачной навігацыяй. У 2010 годзе Міжнародны саюз аховы прыроды ўнёс яго ў спіс рыб, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. У апошнія гады кітайскія ўлады ўзмацняюць ахову папуляцыі карэйскага асятра, кітайскага асятра і іншых рэдкіх парод рыбы ў рацэ Янцзы шляхам барацьбы супраць браканьерства, закрыцця забруджвальных прадпрыемстваў і выпуску ў раку малявак.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.