Вы тут

Мінпрыроды прыступае да СЭА праекта «Водная стратэгія — 2030»


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы Еўрапейскага саюза прыступае да стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) праекта «Водная стратэгія — 2030».


Каманда СЭА. Фота: Мінпрыроды.

Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, ацэнку праекта «Стратэгія кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змены клімату на перыяд да 2030 года», ці «Водная стратэгія — 2030» будзе праводзіць спецыяльна створаная група нацыянальных экспертаў, у склад якой увайшлі вопытныя спецыялісты ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі, аховы здароўя, геалогіі, гідрагеалогіі, ландшафтаў і землекарыстання, біяразнастайнасці, якасці паветра і змены клімату, сацыяльна-эканамічных пытанняў.

У ліпені 2019 года група пачала вызначэнне сферы ахопу СЭА, у тым ліку апісанне ключавых пытанняў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, якія закранаюцца праектам «Водная стратэгія — 2030», а таксама аналіз патэнцыйна магчымых трансгранічных уздзеянняў. На наступных этапах эксперты правядуць стратэгічны мэтавы аналіз, праверку магчымых наступстваў, разгледзяць альтэрнатывы і распрацуюць рэкамендацыі, накіраваныя на прадухіленне і мінімізацыю магчымых адмоўных наступстваў рэалізацыі стратэгіі. Падрыхтоўка экалагічнага даклада па СЭА, а таксама канчатковай версіі «Воднай стратэгіі — 2030» з улікам рэкамендацый СЭА запланавана на пачатак 2020 года.

Тэхнічную і арганізацыйную дапамогу Беларусі ў рэалізацыі пілотнага праекта аказвае ЕЭК ААН пры фінансаванні Еўрапейскага саюза ў рамках праграмы «Водная ініцыятыва Еўрапейскага саюза Плюс». Замежныя калегі акажуць беларускім спецыялістам метадычную дапамогу, правядуць шэраг семінараў і трэнінгаў па практычным прымяненні стратэгічнай экалагічнай ацэнкі.

— Мы накіроўваем значную колькасць фінансавых і чалавечых рэсурсаў на стварэнне, удасканаленне і выкарыстанне прыродаахоўнага заканадаўства, — адзначыла начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Мінпрыроды Ларыса ЛУКІНА. — Задачы, якія перад намі стаяць, носяць глабальны характар, таму міжнародны і еўрапейскі вопыт рашэння агульных праблем для нас вельмі важны.

Адзін з чаканых вынікаў сумеснага пілотнага праекта — падрыхтоўка справаздачы аб адпаведнасцях і адрозненнях патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства па СЭА і палажэнняў Пратакола па СЭА. Гэтая ацэнка ў будучым можа стаць дадатковай крыніцай інфармацыі пры разглядзе пытання аб магчымым далучэнні нашай краіны да Пратакола па СЭА.

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Загаловак у газеце: «Экзамен» для стратэгіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.