Вы тут

Прывітанне з Прыкарпацця


Беларускі штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” чарговы выпуск старонкі “Дыпламатыя перакладу” прысвяціў украінскай паэзіі


У пераўвасабленні Міколы Адама (ён усё часцей звяртаецца да перакладаў украінскай літаратуры) па-беларуску загучалі вершы Мар’яны Сурмачэўскай (на фота), Анны Януш, Ольгі Новак (усяго адзінаццаць вершаў). Вось што піша перакладчык у кароценькім уступным слове: “Што такое Прыкарпацце? Водар нечага недасяжнага і ў той жа час дужа жаданага... Захаванне гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый. Сучаснасць з усімі яе інтанацыямі. А яшчэ — прыўкрасныя дзяўчаты, тым больш дзяўчаты-паэтэсы!”.

Яшчэ з сярэдзіны 1960-х настойліва яднаў сувязі Беларусі літаратурнай з Заходняй Украінай паэт, празаік, публіцыст, перакладчык Сяргей Панізьнік. Шмат што зрабілі для прадстаўлення ў Беларусі заходнеўкраінскай літаратуры Ніна Мацяш, Вячаслаў Рагойша, Таццяна Кабржыцкая, Валянціна Коўтун. Цяпер да гэтай кагорты апантаных прапагандыстаў блізкага да беларускага прыгожага пісьменства сусвету актыўна далучаецца і Мікола Адам.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.