Вы тут

У Мінску матацыкліст урэзаўся ў апору асвятлення і загінуў


Па папярэдніх дадзеных, 11 верасня каля 18 гадзін 50 хвілін на вуліцы Радыяльнай у Мінску адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, які выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на апору асвятлення, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэту.


У выніку здарэння 29-гадовы кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр пры дастаўлення ва ўстанову аховы здароўя. Пасажыр матацыкла шпіталізаваны.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і ГКСЭ праводзіўся агляд месца здарэння, апытваліся відавочцы. Устанаўліваюцца абставіны здарэння.

Па дадзеным факце УСК па г.Мінску праводзіцца праверка.

Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра вышэй згаданым здарэнні просьба звярнуцца ў УСК па г.Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.