Вы тут

У Мінскай вобласці стартуе акцыя “Пешаход”


З 16 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны праводзіць прафілактычную акцыю “Пешаход”. Яна скіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам найбольш уразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.


Самым неабароненым элементам у ланцужку кіроўца-пешаход-дарога з'яўляецца менавіта пешаход, нагадваюць ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама. Кіроўцу, у выпадку ДТЗ, можа абараніць металічны корпус транспартнага сродку, пешаход такой абаронай не валодае. Пра гэта трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так, пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспечны.

За 8 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 119 аварый з удзелам пешаходаў, у якіх 31 чалавек загінуў і 93 траўмаваныя. Па віне саміх пешаходаў адбылося 50 ДТЗ, у якіх 18 загінула і 35 атрымалі траўмы.

У ходзе правядзення акцыі задзейнічана максімальная колькасць супрацоўнікаў службаў міліцыі грамадскай бяспекі для забеспячэння кантролю захавання ПДР пешаходамі. Нясенне службы супрацоўнікамі ДАІ вядзецца сумесна з членамі добраахвотных дружын, іншых грамадскіх фарміраванняў паблізу месцаў масавага руху пешаходаў у вячэрні і начны час сутак.

У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ таксама будуць кіроўцы, якія не прадастаўляюць перавагі ў руху пешаходам, а таксама выпадкі, якія прывялі да стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці нагадвае, што за парушэнне ПДР пешаходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ж пешы ўдзельнік у момант здзяйснення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, штраф узрастае да 5 базавых велічынь.

Таксама за не прадастаўленне кіроўцам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

Кіроўцам і пешаходам заўсёды варта памятаць пра строгія захаванні Правіл і ўзаемную ветлівасць на дарозе, бо ў сукупнасці гэта з'яўляецца гарантыяй бяспекі і належнага парадку ў сферы дарожнага руху.

“Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, відавочна прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.