Вы тут

3D-веламарафон збярэ найлепшых у акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі”


19 верасня ў Мінску Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвядзе вынікі міжканфесійнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі”.


У мерапрыемстве прымуць удзел паўсотні самых актыўных валанцёраў руху БРСМ "Добрае Сэрца” з усіх рэгіёнаў краіны. Адкрые праграму ўрачыстая цырымонія ўшанавання добраахвотнікаў у Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. Падзякі за добрыя справы маладыя людзі атрымаюць з рук прадстаўнікоў духавенства вядучых рэлігійных канфесій Беларусі. У сваю чаргу валанцёры раскажуць святарам пра крыніцы, якія яны добраўпарадкоўвалі ў гэтым годзе, і перададуць у дар збаны з крынічнай вадой, паведамілі ў ЦК БРСМ.

Разынкай праграмы стане веламарафон “3D: Дарогамі Добрых Спраў” па культавых і гістарычных аб'ектах Мінска па маршруце: Храм-помнік -- шматфункцыянальны комплекс “Дом Міласэрнасці” -- мемарыяльны знак ва ўрочышчы Курапаты -- Храм-помнік у гонар Усіх святых. Партнёрам марафону, падчас якога разам з моладдзю круціць педалі веласіпеда плануе і настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны, выступіла беларускае прадпрыемства ААТ “Мотавела”.

Кожны прыпынак на маршруце арганізатары напоўнілі элементамі стваральнай дабрачыннасці. Да прыкладу, на тэрыторыі Храма-помніка з'явіцца яшчэ адзін арт-аб'ект (нагадаем, раней валанцёры руху  “Добрае Сэрца” ўжо ўстанавілі тут дызайнерскую лаўку). Графіці-майстры распішуць сцяну фасада трансфарматарнай падстанцыі. У аснову сюжэту карціны пакладзена тэма роднай прыроды.

Наступны прыпынак веламарафон зробіць каля Дома міласэрнасці, дзе добраахвотнікі БРСМ сумесна з навучэнцамі Нядзельнай школы закладуць з туй “Алею жыццёвых дрэў”.

Далейшы маршрут руху веламарафонцаў праляжа праз урочышча Курапаты. Юнакі і дзяўчаты ўскладуць да мемарыяла кветкі.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі” рэалізуецца БРСМ з 2013 года. У 2016 годзе праект пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь атрымлівае статус “міжканфесійны” і праводзіцца з удзелам вядучых рэлігійных канфесій. У Год малой радзімы БРСМ прыўнёс у праект дапаўненні і нацэліў моладзь на добраўпарадкаванне святых крыніц. Старт маладзёжнай акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі” адбыўся 12 красавіка ў вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна. Валанцёры рух “Добрае Сэрца” і байцы студэнцкіх атрадаў добраўпарадкавалі тэрыторыю Свята-Пустынскага Успенскага мужчынскага манастыра і адну з трох яго гаючых крыніц. У 2019 годзе добраахвотнікі БРСМ добраўпарадкавалі больш за 150 крыніц, а таксама 100 культавых аб'ектаў па ўсёй Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.