Вы тут

Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў


Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прымуць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу.


"17 лістапада саюзныя парламентарыі ў складзе місіі наглядальнікаў ад СНД прымуць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, - адзначылі ў прэс-службе. - У дэлегацыю ўвойдуць парламентарыі, якія прадстаўляюць абедзве палаты расійскага парламента, і супрацоўнікі Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі".

Саюзныя дэпутаты наведаюць выбарчыя ўчасткі ў Мінску, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, абласных выбарчых камісій, а таксама з кіраўнікамі абласных Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў. 18 лістапада дэпутаты Парламенцкага сходу сумесна з іншымі прадстаўнікамі місіі наглядальнікаў ад СНД прымуць удзел у прэс-канферэнцыі па выніках маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў.

"Пасля аб'яўлення афіцыйных вынікаў выбараў у Нацыянальны сход Беларусі частка выбраных дэпутатаў будзе дэлегавана ў Парламенцкі сход, - нагадалі ў прэс-службе. - У адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расію і Беларусь у Парламенцкім сходзе прадстаўляюць па 36 дэпутатаў ад парламентаў дзяржаў-удзельніц".

Прэв'ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.