Вы тут

Пекінская паліцыя прымяняе кланаваных сабак


На базе паліцэйскіх сабак пры Упраўленні грамадскай бяспекі Пекіна шэсць кланаваных сабак афіцыйна ўступілі ў шэрагі паліцыі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


У пачатку гэтага года база наладзіла супрацоўніцтва з кампаніяй Sinogene, каб вырасціць высакаякасных службовых сабак з дапамогай тэхналогіі кланавання саматычных клетак.  Спачатку кланавалі двух бельгійскіх аўчарак малінуа. У пачатку жніўня шэсць кланаваных сабак нарадзіліся адна за адной.  Па тэхнічнай экспертызе базы паліцэйскіх сабак горада Нанчан больш за 99% іх ДНК супадаюць з донарамі.  Зараз кланаваных сабакам ужо чатыры месяцы.  Іх сярэдняя вага перавысіла 15кг., сярэдняя даўжыня - 52 см. Акрамя знешняга выгляду, яны таксама вельмі падобныя па здольнасці да навучання і памяці, цікаўнасці, смеласці.

Па словах прадстаўніка базы паліцэйскіх сабак Упраўлення грамадскай бяспекі Пекіна, наступным крокам стануць трэніроўкі і навучанне сабак.  Акрамя таго, трэба пачаць супрацоўніцтва з кампаніямі па масавым кланаванні службовых сабак, стварэнню базы дадзеных клетак гэтых жывёл, каб масава іх разводзіць і прымяняць з дапамогай сучаснай геннай інжынерыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.