Вы тут

У Мінскай саборнай мячэці адкрылі Музей ісламу


У Музеі ісламу, які адкрыўся ў Мінскай саборнай мячэці, прадстаўлены унікальныя экспанаты, паведамляюць «Мінск-Навіны».


У экспазіцыю ўвайшлі артэфакты, сабраныя як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны распавядаюць пра гісторыю ісламу на беларускіх землях, якой ужо больш за шэсць стагоддзяў.

- Ідэю стварэння музея мы выношвалі з моманту адкрыцця мячэці. Ён дазваляе распавесці, як арганічна на працягу стагоддзяў жыццё беларускіх мусульман ўплятаюцца ў агульныя клопаты ўсіх суседніх на гэтай цудоўнай зямлі. Мы заўсёды былі адзіныя ў працы, абароне межаў, нашы культуры ўзаемадапаўняльныя і ўзбагачалі адна адну, - адзначыў на цырымоніі адкрыцця музея муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Рэспублікі Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.

Адкрыццё музея адзначылася унікальнай падзеяй. Спецрэйсам з Дагестана ў Мінск даставілі бясцэнныя для мусульман рэліквіі - прадметы, якія належалі прароку Мухамаду, членам яго сям'і і бліжэйшым паплечнікам. Яны будуць прадстаўлены ў музеі на працягу трох дзён, 6, 7 і 8 снежня.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.