Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні добра было б навучыцца чамусьці новаму. Схадзіце на лекцыю ці запішыцеся ў аўташколу. Чацвер спрыяльны, каб пачынаць работу над сабой: падумайце, ці ўсё вы правільна робіце, ці да тых мэт імкняцеся. У пятніцу ні ў якім разе не згаджайцеся на авантурныя прапановы. У суботу будуць лёгка ісці справы, звязаныя з будаўніцтвам ці рамонтам дома. Нядзеля — самы зручны час, каб пабыць з сям'ёй.

Фота: San Minku / gallery.world


ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня будзеце проста геніяльным кіраўніком. Прычым гэтыя здольнасці выявяцца, нават калі ў вас няма ні аднаго падначаленага. Вы зможаце выключна кваліфікавана арганізаваць рабочы працэс і створыце патрэбную абстаноўку ў калектыве. Але не стаўце перад сабой звышзадач. Бліжэй да выхадных важна наладзіць адносіны з блізкімі людзьмі.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень будзе вельмі стабільны і гарманічны сам па сабе. Да таго ж зробіце крок да ажыццяўлення свайго запаветнага жадання. Вашы праекты будуць запатрабаваныя і прынясуць прыбытак, што дазволіць працаваць з яшчэ большым імпэтам. У асабістым жыцці чакаюцца прыемныя перамены і папаўненне ў сямействе. Можаце проста расслабіцца і атрымліваць задавальненне.


РАК. Для вас гэты тыдзень будзе няпросты, але ўдалы. Дзелавая нагрузка можа стварыць некаторае напружанне ў другой палове тыдня. Запатрабаванасць не пазбаўлена прыемнасці, аднак усё ж ператамляцца не варта. Не бойцеся расставацца з непатрэбнымі рэчамі і сувязямі. Прыкусіце свой востры язычок, каб ён не стаў вашым ворагам. Не даводзьце сітуацыю да кропкі кіпення. У выхадныя вас чакаюць шчырая размова і прымірэнне з блізкімі людзьмі.


ЛЕЎ. Пакіньце ўсе свае страхі і перажыванні ззаду, збярыцеся з сіламі і думкамі і — наперад! Вас чакае новы ўзровень. Аднак неабходна быць больш канкрэтнымі ў сваіх марах і жаданнях. Могуць адбыцца сур'ёзныя змены ў планах і нават у лёсе. Толькі не забывайце раіцца з блізкімі людзьмі. Яны на вашым баку.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні для ажыццяўлення задум вы як ніколі маеце патрэбу ў надзейным партнёры. Будзьце больш уважлівыя да намёкаў начальства. У сераду можаце адчуць сябе няўтульна і скавана на загадзя запланаваных мерапрыемствах. У чацвер можа вырасці ваша папулярнасць сярод калег. У пятніцу атрымаеце тое, чаго даўно хацелі.


ШАЛІ. На гэтым тыдні асцярожнасць і цярпенне — вашы галоўныя саюзнікі. У панядзелак ці ў аўторак магчымы канфлікт у кіруючых сферах, не дазваляйце ўцягнуць сябе ў гэтую сітуацыю, але і не выпускайце магчымасці пазнаць штосьці цікавае. Назапашаная да пятніцы стомленасць можа зрабіць вас раздражняльнымі і нецярплівымі, паспрабуйце ўстрымацца ад крытыкі навакольных, яны таксама ўжо стаміліся. Выхадныя дні будзе карысна напоўніць інтэлектуальным зместам: схадзіце ў тэатр, у музей, на выстаўку, на лекцыю.


СКАРПІЁН. Пажадана больш часу прысвячаць сабе і свайму любімаму чалавеку. Гэта дасць сілы і натхненне для працы і перамог. Можаце адчуць сябе ў эпіцэнтры падзей, якія разгортваюцца. З найбольшым поспехам завершацца справы, якімі вы зоймецеся сумесна з сябрамі. Вельмі хутка адчуеце сябе гаспадаром жыцця і каралём становішча, якое стварылася. У выхадныя пастарайцеся быць максімальна клапатлівымі ў адносінах да блізкіх людзей.


СТРАЛЕЦ. На рабоце давядзецца разбірацца з паперамі і іншымі нуднымі, але неабходнымі рэчамі. Можаце адчуць нейкую нестабільнасць, але неўзабаве зразумееце, што начальства вамі задаволена. Другая палова тыдня будзе спакайнейшай і больш размеранай, чым першая. Магчымыя цікавыя сустрэчы і карысныя знаёмствы, якія паселяць у вас дух паспяховасці.


КАЗЯРОГ. Можаце адчуць, што жыць стала лягчэй і весялей. Многія праблемы адступяць або растворацца, нібы дым. Зоркі прадказваюць пашырэнне кола зносін і новыя знаёмствы. У аўторак магчымыя непаразуменні з сябрамі, лепш не гаварыць лішняга. Чацвер — дзень самастойных рашэнняў і працы, а не пустой балбатні.


ВАДАЛІЎ. Першую палову тыдня пажадана прысвяціць паўсядзённым абавязкам і бягучым справам. У аўторак давядзецца ўзяць адказнасць на сябе, бо знайсці выхад з сітуацыі, якая стварылася, па сілах толькі вам. Другая палова тыдня будзе спрыяць ажыццяўленню даўніх планаў і задум. Не адмаўляйцеся ад запрашэнняў, ёсць рэальныя шанцы завесці патрэбныя сувязі. У выхадныя дні рашэнне сямейных праблем будзе залежаць ад вашых арганізатарскіх здольнасцяў.


РЫБЫ. На гэтым тыдні спяшайцеся завяршыць намечаныя справы, памятайце, што потым будзе цяжка наганяць упушчанае. У аўторак захоўвайце спакой і крытычнае мысленне, не будзьце залішне даверлівыя. Ваша вытрымка і ўменне ўзяць сябе ў рукі дазволяць пазбегнуць канфліктных сітуацый — зможаце застацца на вышыні і ў поўным узбраенні. У чацвер давядзецца пайсці на разумны кампраміс з калегамі па рабоце. На суботу заплануйце сямейную вячэру.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.