Вы тут

Лукашэнка даручыў аказаць Кітаю падтрымку ў барацьбе з каранавірусам


Беларусь акажа Кітаю падтрымку ў барацьбе з хваробай, выкліканай каранавірусам, паведамляе БЕЛТА.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць і ў самы бліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнай медыцынскай дапамогай. Гэта лекавыя прэпараты, сродкі індывідуальнай абароны (маскі, халаты і пальчаткі), сродкі дэзінфекцыі, іншыя вырабы медыцынскага прызначэння.

У дадзены момант ваенны борт ІЛ-76МД на аэрадроме Мачулішчы рыхтуецца да адпраўкі.

Гэтая дапамога - толькі першы крок. Па лініі Міністэрства замежных спраў выпрацоўваюцца далейшыя меры падтрымкі. У прыватнасці, вызначаецца, чым канкрэтна беларускі бок можа дапамагчы яшчэ. Прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вядучых спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медыцынскай падтрымцы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.