Вы тут

Лінгвістычны конкурс “Гульня слоў” пройдзе 1 лютага ў БДУ


Удзельнікамі спаборніцтва стануць каля 500 навучэнцаў дзевятага, дзесятага і адзінаццатага класаў са 113 школ, гімназій і ліцэяў сталіцы і Мінскага раёна.


Конкурс уключае 15 заданняў крэатыўнага характару па рускай і беларускай мовах. На працягу двух з паловай гадзін школьнікі будуць працаваць з лінгвістычнымі галаваломкамі. Крытэрыямі ацэнкі выступаюць нестандартнасць мыслення, уменне рэфлексаваць, а таксама пазнавальныя, творчыя і арганізацыйныя якасці канкурсантаў.

Па выніках “Гульні слоў” будуць вызначаны дзевяць пераможцаў. Іх узнагародзіць дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда, уручыць ім падзячныя лісты, навучальныя дапаможнікі і памятныя падарункі. Для ўсіх удзельнікаў будзе арганізавана экскурсія па факультэце, дзе школьнікі змогуць уявіць сябе будучымі студэнтамі БДУ.

Арганізатарам конкурсу выступае кафедра рускай мовы пры падтрымцы Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта БДУ. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі лінгвістычных навук, развіцця моўных кампетэнцый у школьнікаў, а таксама ўмацавання сувязі паміж вышэйшай і сярэдняй школай.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: newtonew.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.