Вы тут

Уплыў каранавіруса на кітайскую эканоміку будзе абмежаваны


Уплыў каранавіруса новага тыпу на эканамічны рост Кітая, магчыма, будзе абмежаваны ў першым квартале, у той жа час яго аднаўленне чакаецца пасля таго, як успышка будзе стрымана, адзначылі аналітыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Эканамічны рост Кітая можа паскорыцца ў другім квартале, калі вірус будзе ўзяты пад кантроль да канца лютага, сказаў аналітык кансалтынгавай кампаніі па інвестыцыях у каштоўныя паперы «Guangzheng Hang Seng» Фэн Ган’юн, адзначыўшы, што ўплыў на гадавы рост невялікі. На першы квартал, як правіла, прыходзіцца меншая доля ўсяго гадавога росту з-за свята Вясны або Новага года па кітайскім традыцыйным календары, які прыпадае на студзень-люты.

Аналітыкі згодныя з тым, што ўдары па такіх сферах, як спажыванне, экспарт і інвестыцыі з-за намаганняў па барацьбе з эпідэміяй, уключаючы скарачэнне актыўнага адпачынку на адкрытым паветры і працяглы адпачынак, з’яўляюцца кіраванымі і недаўгавечным.

Экспарт у студзені можа запаволіць рост, але гэта больш верагодна з-за таго, што свята Вясны ў гэтым годзе наступіла раней, чым звычайна, сказаў аналітык кампаніі «China Securities» Хуан Вэньтаа. Чакаецца, што інвестыцыі ў вытворчасць пацерпяць у першым квартале гэтага года, у той час як інвестыцыі ў нерухомасць і інфраструктуру будуць менш закрануты, адзначыў эксперт.

«Эканоміка Кітая будзе рухацца ў напрамку стабільнага росту са скарачэннем ў галіне спажывання і інвестыцыйнага попыту, якія адновяцца пасля эпідэміі», — сказаў намеснік кіраўніка цэнтральнага банка Кітая Пань Гуншэн. Па словах намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Лянь Вэйляна, хоць маштабы эканамічных наступстваў залежаць ад таго, наколькі добра вірус будуць стрымліваць, аднак краіна здольная мінімізаваць гэтыя наступствы.

Аналітыкі падкрэслілі неабходнасць узмацнення антыціклічных карэкціровак для стабілізацыі росту і інфляцыйных чаканняў, прыцягнення грашовых патокаў у прыватны сектар і забеспячэння стабільнай занятасці.

Прэв’ю: expert.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.