Вы тут

Прадпрыемствы “Беллегпрама” пашырылі асартымент масак


Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрна.


Так, ААТ Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне” нароўні з санітарна-гігіенічнымі (марлевымі) маскамі пачало выпускаць двухслаёвыя маскі з баваўнянай тканіны. Дзякуючы натуральнаму саставу яны выдатна абсарбуюць і не перашкаджаюць свабоднаму дыханню. Вытворца паведамляе, што тканкавая маска прадухіляе трапленне ў дыхальныя шляхі пераносчыкаў паветрана-кропельных інфекцый. Маску можна выкарыстоўваць шматразова: дастаткова памыць і прагладзіць прасам.

ААТ “МедЛён” вырабляе баваўняныя фільтры для медыцынскіх масак любога тыпу і медыцынскія маскі з нятканага матэрыялу. Павысіць ступень абароны любой медыцынскай маскі зараз стала проста. ААТ “МедЛён” выпускае баваўняна-ільняныя фільтры, якія падыходзяць для любога тыпу масак, у тым ліку марлевых. Фільтр аднаразовы, стэрыльны, забяспечвае бар'ер для абароны ад хваробатворных мікраарганізмаў. Мае ліпкі край для лепшай фіксацыі яго на масцы. Гіпаалергенны, падыходзіць для выкарыстання людзям з адчувальнай скурай.

Акрамя гэтага, прадпрыемства выпускае нятканыя трохслаёвыя маскі з баваўняным фільтрам. Вонкавы і ніжні покрыўны пласты вырабляюцца з нятканага матэрыялу “СпанБел” Светлагорскага хімвалакна, унутраны пласт -- баваўняны матэрыял таксама беларускай вытворчасці ТАА “Медватфарм”. Дзякуючы баваўнянаму пласту, маска выдатна абсарбуе і перашкаджае пранікненню шкодных бактэрый, пры гэтым не выклікае алергічных рэакцый, не раздражняе скуру, не перашкаджае свабоднаму дыханню.

Асаблівасць маскі ў тым, што баваўняны фільтр у ёй зменны — яго можна замяняць да пяці разоў, тым самым павялічваючы тэрмін эксплуатацыі самой маскі. Фільтры можна будзе набыць асобна, яны падыходзяць для любога тыпу масак, у тым ліку марлевых. Фільтр мае ліпкі край для лепшай фіксацыі яго на масцы. Гіпаалергенны, падыходзіць для выкарыстання людзям з адчувальнай скурай.

Для дасягнення высокай белізны выкарыстоўваецца экалагічна чыстая тэхналогія атбельвання баваўнянага валакна без выкарыстання хлору. Маска прызначана для папярэджання заражэння і распаўсюджвання інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.