Вы тут

Фільмы «Дау» цяпер можна паглядзець анлайн


Дзве часткі легендарнага шматсерыйнага фільма «Дау» сталі даступныя да прагляду на сайце праекта. Гэта карціны «Дау. Наташа» і шасцігадзінная «Дау. Дэгенерацыя», што ўдзельнічалі ў сёлетнім Берлінскім кінафестывалі, прычым «Наташа»  у асноўнай конкурснай праграме. Прагляд кожнага з фільмаў каштуе тры долары.


Следам за «Наташай», якая ўрэшце атрымала «Сярэбранага мядзведзя» Берлінале, і «Дэгенерацыяй» аўтары плануюць апублікаваць іншыя фільмы, серыялы і ўсе 700 гадзін адзнятага матэрыялу.

«Дау» — праект рэжысёра Ільі Хржаноўскага з ужо больш як дзесяцігадовай гісторыяй. Дзеля яго аўтары стварылі ў Харкаве Інстытут, які згодна з сюжэтам існуе трыццаць савецкіх гадоў, і запрасілі жадаючых у ім пажыць. У эксперыменце за ўвесь час яго правядзення паўдзельнічала прыкладна чатырыста герояў і дзесяць тысяч статыстаў — яны не мелі сцэнарыяў, а толькі схематычныя гісторыі, у рамках якіх існавалі і дзейнічалі.

У выніку аўтарамі праекта было зроблена больш за дзесяць фільмаў. Упершыню яны былі паказаныя прыкладна год таму ў Парыжы, потым чатыры з іх не атрымалі пракатнага пасведчання ў расійскім Міністэрстве культуры, а дзве часткі былі адабраныя ў праграму Берлінскага кінафестывалю.

«Дау» ледзь не ад пачатку суправаджаецца скандаламі — галоўным чынам стваральнікаў абвінавачваюць у неэтычнасці, парнаграфіі і псіхалагічным і фізічным гвалце.

Рэцэнзію «Звязды» на фільм «Дау. Наташа» можна пачытаць тут.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Фота Phenomen Films

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.