Вы тут

Кладаўшчык стварала лішкі мяса, прысвойвала іх і прадавала па заніжаных цэнах


Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі махінацыі ў Ельскім раённым спажывецкім таварыстве. Кладаўшчыца забойнага цэха падазраецца ў прысваенні і незаконнай рэалізацыі мясной прадукцыі — па гэтым факце следчыя распачалі крымінальную справу.


Як паведамляе МУС, 65-гадовая жыхарка райцэнтра ў адпаведных актах прыніжалі вагу мяса, якое атрымліваецца пасля забою буйна-рагатай жывёлы. Лішкі складзіраваліся ў халадзільных камерах, пакуль за імі не прыязджалі перакупшчыкі — як правіла, прадстаўнікі фірмаў ці прыватнікі. Жанчына выпісвала на мяса фіктыўныя таваратранспартныя накладныя, пасля чаго прадукцыя пастаўлялася ў гандлёвыя кропкі сталіцы і Мінскай вобласці.

У пачатку мая аператыўнікі разам з ДАІ спынілі аўтамабіль аднаго з такіх пакупнікоў у Ельскім раёне. Унутры мікрааўтобуса праваахоўнікі выявілі каля 900 кілаграмаў разабраных туш. Са слоў кіроўцы, ён набыў тавар у падазраванай за 4,5 тысячы рублёў. Аднак пазней устанавілі, што рэальная сума шкоды склала больш за 5,8 тысячы рублёў.

Дзеянням кладаўшчыцы следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за прысваенне даручанай маёмасці. Вядома, што яна займала пасаду ўсяго некалькі месяцаў як падменны працаўнік. Раней пажылая жанчына доўгі час працавала ў сферы спажыўкааперацыі, да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: zen.yandex.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.