Вы тут

АСЕАН абышла Еўрасаюз


Кітай на працягу 10 гадоў запар з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). Летась АСЕАН стала другім найбуйнейшым гандлёвым партнёрам КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За першыя два месяцы ў гэтым годзе, нягледзячы на ўплыў эпідэміі, аб’ём тавараабароту паміж Кітаем і АСЕАН дасягнуў 594,11 млрд. юаняў, АСЕАН абышла Еўрапейскі Саюз, упершыню ў гісторыі стаўшы найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая. Па дадзеных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, цягам студзеня-мая, аб’ём знешнегандлёвага абароту паміж Кітаем і АСЕАН склаў 1,7 трлн. юаняў, што на 4.2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе, гэты аб’ём дасягнуў 14.7% ад агульнага знешнегандлёвага абароту КНР. У прыватнасці, маштаб экспарту з Кітая ў АСЕАН склаў 936,62 млрд. юаняў, рост — 2.8%, а аб’ём імпарту з АСЕАН у Кітай дасягнуў 759,86 млрд. юаняў, рост — 6%, што ў цэлым вышэй агульных тэмпаў росту экспарту і імпарту знешняга гандлю КНР за аналагічны перыяд.

«Пры ўмове, калі эпідэмія моцна абмяжоўвае гандлёвыя кантакты, такі тэмп росту гандлю паміж Кітаем і АСЕАН быў дасягнуты няпроста», — адзначыў намеснік начальніка Міжнароднай гандлёвай палаты Кітая Чжан І. Ён таксама дадаў, што ў першым квартале разнавіднасць і маштаб гандлю паміж КНР і АСЕАН пастаянна павялічваліся, гэта сведчыць аб інтэграцыі і дапаўненні вытворча-збытавых ланцужкоў, а таксама аб узаемнай выгадзе і выйгрышы.

Старшы віцэ-прэзідэнт Кансультатыўнага аддзела прамых замежных інвестыцый фінансавай групы UOB Дай Ліянь адзначыла, што эпідэмія выявіла слабасць глабальнага ланцужку паставак і палітычнае ўмяшанне, гэта прымушае прадпрыемствы розных краін перагледзець свае стратэгіі закупак і паставак. На гэтым фоне, чакаецца, што пасля эпідэміі АСЕАН працягне заставацца папулярным рэгіёнам для інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў. Па словах Дай Ліянь, АСЕАН ужо даўно стала другім найбуйнейшым раёнам для інвестыцый Кітая. Толькі ў 2018 годзе КНР заснавала 5200 кампаній у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, стварыўшы працоўныя месцы для 430 тысяч мясцовых жыхароў. «Эпідэмія і абмежаванні ў турызме далі шматлікія нязручнасці і новыя выклікі для прадпрыемстваў, аднак план замежных інвестыцый з’яўляецца доўгатэрміновым, сітуацыя паступова вернецца ў нармальнае рэчышча», — дадала Дай Ліянь.

2020 год стаў годам супрацоўніцтва ў лічбавай эканоміцы паміж Кітаем і АСЕАН. Чжан І адзначыў, што КНР і АСЕАН могуць скарыстацца гэтай магчымасцю, выявіць новыя асаблівасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы 5G, электроннай камерцыі, дыстанцыйнай адукацыі і тэлемедыцыны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.