Вы тут

Генпракуратура папярэджвае грамадзян аб незаконнасці ананімных заклікаў да ўдзелу ў «пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы» 3 жніўня


Генеральная пракуратура ў чарговы раз заклікае грамадзян абачліва ставіцца да інфармацыі, якая размяшчаецца ў інтэрнэце.


«У апошні час на розных рэсурсах сеткі Інтэрнэт, у тым ліку Telegram-каналах, распаўсюджваюцца ананімныя заклікі да ўдзелу 3 жніўня 2020 года „пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы“ працягласцю 2,5 гадзіны для выражэння патрабаванняў аб вызваленні так званых палітычных зняволеных, а таксама забеспячэнні справядлівасці выбарчага працэсу». Каб пазбегнуць канфліктаў з органамі правапарадку, наймальнікамі, а таксама магчымых судовых разглядаў Генеральная пракуратура заклікае не прытрымлівацца падобным рэкамендацыям, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Ведамства адзначае, што на падставе артыкулаў 11 і 388 Працоўнага кодэкса (ПК) работнiкi маюць права на страйк — часовую добраахвотную адмову ад выканання працоўных абавязкаў у мэтах вырашэння калектыўнай працоўнай спрэчкі, абароны сваіх эканамічных і сацыяльных правоў. Удзел у санкцыянаваным страйку не прызнаецца прагулам без паважнай прычыны.

«Аднак рашэнне аб правядзенні забастоўкі павінна быць прынята з вытрымліваннем устаноўленай ПК працэдуры на сходзе ці канферэнцыі работнікаў прадпрыемства (арганізацыі). Пра намер страйку прадстаўнічы орган работнікаў абавязаны паведаміць наймальніку ў пісьмовай форме не пазней як за два тыдні да яе пачатку», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Невыкананне названага парадку з’яўляецца падставай для прызнання судом страйку незаконным па заяве наймальніка (уласніка або ўпаўнаважанага iм органа) або пракурора, адзначае Генпракуратура, а ўдзельнікі такой забастоўкі па заканадаўстве «могуць быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай і іншай адказнасці».

«Не мае нічога агульнага з легальным страйкавы рух, заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з’яўляюцца падбухторваннем да проціпраўных дзеянняў, за якія наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць», — заяўляе Генпракуратура.

Ведамства заклікае грамадзян «узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркавання, не паддавацца безадказным заклікам і ананімным правакацыям да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, а таксама учынкаў, здольных нанесці шкоду працоўным правам і інтарэсам грамадзян».

Прэв’ю: prokuratura.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.