Вы тут

Па слядах леапарда


У правінцыі Хэйлунцзян, што на паўночным усходзе Кітая, заўважылі далёкаўсходняга леапарда, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Аб гэтым паведамілі ў карпарацыі «China Longjiang Forest Industry Group Co., Ltd», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Ляснік Сун Цзіньлун сфатаграфаваў гэтага прадстаўніка сямейства каціных на свой сотавы тэлефон, рамантуючы дарогу ў лесапаласе. Праз пэўны час непадалёк ад таго ж месца, ён яшчэ раз бачыў леапарда.

Сляды таксама былі знойдзеныя мясцовымі органамі па абароне жывёл. Эксперты з Паўночна-Усходняга універсітэта лясной гаспадаркі прыйшлі да высновы, што ляснічы бачыў менавіта далёкаўсходняга леапарда. Гэтая жывёла з’яўляецца адным з драпежнікаў сямейства каціных, якія знаходзяцца на мяжы вымірання ў свеце. Яна таксама быў унесены Міжнародным саюзам аховы прыроды ў спіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У дзікай прыродзе налічваецца менш за 100 далёкаўсходніх леапардаў. Большасць з іх жыве на Далёкім Усходзе Расіі і паўночным усходзе Кітая.

Пачынаючы з 2014 года дзікія далёкаўсходнія леапарды і маньчжурскія (амурскія) тыгры рэгулярна сустракаюцца ў правінцыі Хэйлунцзян. На думку экспертаў, гэта сведчыць аб тым, што дзякуючы інтэнсіўным намаганням мясцовая экалогія значна палепшылася. Абаронцы жывёл размясцілі дзве інфрачырвоныя камеры ў раёне, дзе быў выяўлены леапард.

Прэв’ю: primorye24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.