Вы тут

МУС: У ноч з 9 па 10 жніўня затрымана 3 тыс. чалавек, пацярпела 50 грамадзян і 39 міліцыянераў. Загінулых няма


У ноч з 9 па 10 жніўня 2020 года краіне былі зафіксаваныя ачаговыя зборы грамадзян у раёне выбарчых участкаў і на цэнтральных плошчах ў 33 населеных пунктах, паведаміла МУС у тэлеграм-канале.


«Усяго па краіне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах было затрымана каля 3 тысяч чалавек. З іх каля тысячы ў Мінску і больш за дзве — у іншых рэгіёнах рэспублікі. У выніку сутыкненняў пацярпела больш за 50 грамадзян, а таксама 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя з іх у цяперашні час шпіталізаваны.

У Мінску ў 22:00 у раёне стэлы «Мінск — горад Герой» пратэстоўцы запальвалі фаер, раскідвалі на праезную частку шыпы, цвікі, будавалі барыкады з мабільных турнікетаў, разбіралі тратуарную плітку і закідвалі ёю і іншымі прадметамі праваахоўнікаў.

Актыўнае супрацьстаянне органам правапарадку аказана ў Пінску, дзе група агрэсіўна настроеных грамадзян з выкарыстаннем завостраных калоў, прутоў, камянёў і арматуры паспрабавала арганізаваць напад на супрацоўнікаў міліцыі. Частка грамадзян, дастаўленых у лячэбныя ўстановы краіны, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Неабходна адзначыць, што ў дачыненні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася. Загінулых няма» — сказана ў паведамленні.

Прэв’ю: lite.mir24.tv

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.