Вы тут

Мека адкрываецца для паломнікаў у кастрычніку


Сірыя з 4 кастрычніка дазволіць паломнікам, якія жывуць ўнутры краіны, здзяйсняць паломніцтва ў Меку пасля сямімесячнай паўзы з-за пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведамляе тэлекампанія Al Jazeera.


Урад краіны прыпыніў паломніцтва ў святы для мусульман горад у сакавіку з-за ўспышкі каранавіруса. У 2019 годзе колькасць паломнікаў у Меку склала 19 млн.

Удакладняецца, што з 4 кастрычніка Мека з улікам мер засцярогі ў сувязі з пандэміяй зможа штодня прымаць да 6 тыс. паломнікаў з Саудаўскай Аравіі, што складае каля 30% ад прапускной здольнасці. 18 кастрычніка ліміт будзе павялічаны да 75% ад прапускной здольнасці. Пачынаючы з 1 лістапада каралеўства плануе дазволіць здзяйсняць паломніцтва вернікам з пэўных краінаў, якія лічацца бяспечнымі ў эпідэміялагічным плане.

Міністэрства хаджу і умры Саудаўскай Аравіі распрацоўвае мабільны дадатак, у якім паломнікі змогуць зарэгістравацца і забраніраваць дату наведвання Мекі. Таксама ў дадатку будуць публікавацца рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя каралеўства.

На думку экспертаў, аднаўленне паломніцтва ў святы для мусульман горад дапаможа каралеўству аднавіць эканоміку, пацярпелую з-за пандэміі. У прыватнасці, сур'ёзны спад назіраецца ў гасцінічнай і рэстараннай сферах Саудаўскай Аравіі. Афіцыйныя дадзеныя паказваюць, што паломніцтва ў Меку прыносіць каралеўству каля $12 млрд у год.

У Саудаўскай Аравіі зарэгістравана больш за 330 тыс. выпадкаў COVID-19 - найбольшая колькасць сярод краін Персідскага заліва, каля 4,5 тыс. заражаных з моманту ўспышкі памерлі, 312 тыс. ачунялі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.