Вы тут

ЕЭК абнуліла ўвазную пошліну на высушаныя какосавыя арэхі


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі абнуліла стаўку ўвазной мытнай пошліны на высушаныя какосавыя арэхі тэрмінам на тры гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.


Дадзенае рашэнне прынята па выніках разгляду ініцыятыўнай прапановы Расіі. Да гэтага часу памер пошліны складаў 3%.

«Высушаныя і здробненыя какосавыя арэхі (какосавая габлюшка) выкарыстоўваюцца пры вытворчасці некаторых відаў мучных кандытарскіх вырабаў, у прыватнасці, тартоў, пірожных і печыва, — растлумачылі ў ЕЭК. — З улікам таго, што з-за прыродна-кліматычных умоў какосавыя пальмы на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай саюза не растуць, патрэба ў какосавай стружцы забяспечваецца за кошт імпартных паставак».

Прынятае рашэнне накіравана на скарачэнне выдаткаў на вытворчасць гатовай прадукцыі, павелічэнне долі вырабаў з выкарыстаннем какосавай габлюшкі, а таксама ўмацаванне пазіцый кандытарскіх прадпрыемстваў краін ЕАЭС на экспартных рынках. «Як чакаецца, зніжэнне стаўкі ўвазной мытнай пошліны на высушаныя какосавыя арэхі дапаможа аднавіць аб’ёмы вытворчасці кандытарскай прадукцыі ў дзяржавах — членах, якія прадэманстравалі спад ва ўмовах пандэміі», — пракаментаваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваган Казаран.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.