Пройдзе ў Паўднёвым Кітаі.
Другі Тыдзень тэлебачання Кітай-АСЕАН пройдзе з 23 па 29 лістапада ў маляўнічым мястэчку Гуйлінь у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным рэгіёне на поўдні Кітая. Пра гэта паведаміў прадстаўнік тэлевізійных уладаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У праграму Тыдня тэлебачання Кітай-АСЕАН, якая пройдзе пад дэвізам «Супрацоўніцтва, інавацыі, абмены і інтэграцыя», увойдуць форум па пытаннях аўдыёвізуальнай камунікацыі, кірмаш аўдыёвізуальнай прадукцыі і анлайн-паказ тэлесерыялаў вытворчасці Кітая і краін АСЕАН.
Удзел у мерапрыемстве прымуць больш за 200 прадстаўнікоў урадавых органаў, экспертаў і прадстаўнікоў найбуйнейшых медыяплатформаў. Падзея пройдзе адначасова ў анлайн-і традыцыйным фармаце, удзельнікам таксама будзе прадстаўлены даклад аб стане аўдыёвізуальных сувязяў Кітая і АСЕАН.
«За гэты год было створана мноства работ у сферы медыя, прысвечаных супрацоўніцтву Кітая і АСЕАН у барацьбе з эпідэміяй. Яны звязалі паміж сабой людзей з розных краін і рэгіёнаў», — заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення радыёвяшчання і тэлебачання КНР Янь Ні.
Прэв’ю: chinadailyhk.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».