Вы тут

Расія пачала выхад з Дамовы па адкрытым небе


Расія пачынае ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па выхаду з Дамовы па адкрытым небе, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву МЗС Расіі.


«У сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў справе ліквідацыі перашкодаў для працягу функцыянавання Дамовы ў новых умовах МЗС Расіі ўпаўнаважаны заявіць пра пачатак унутрыдзяржаўных працэдур па выхаду РФ з Дамовы, — падкрэслілі ў МЗС Расіі. — Па іх завяршэнні адпаведнае апавяшчэнне будзе накіравана дэпазітарыям».

Выхад ЗША з дамовы нанёс ёй сур’ёзны ўрон, парушыўшы баланс інтарэсаў дзяржаў-удзельнікаў і падарваўшы ролю Дамовы як інструмента умацавання даверу і бяспекі, адзначаецца ў заяве МЗС Расіі.

Прэв’ю: factmil.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.