Вы тут

Гарадское спартыўнае свята пройдзе ў Магілёве 30 студзеня


Гарадское зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня-2021» пройдзе ў парку ў Падниколлі 30 студзеня, паведамляе mogilevnews.by


Прыняць удзел у спаборніцтвах можа любы жадаючы, незалежна ад полу і ўзросту. Для гэтага неабходна падаць папярэднія заяўкі 28 і 29 студзеня 2021 г. са 14.00 да 17.00 па адрасе: вул. Ленінская, 50 б (стадыён «Спартак»).

З улікам проціэпідэміялагічных мер масавага цэнтралізаванага адкрыцця мерапрыемства не будзе. Удзельнікі павінны прыйсці да свайго часу старту згодна з праграмай спаборніцтваў

- У 11.00 на дыстанцыі ў 1 км стартуюць дзеці — хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 10 гадоў. У 11.30 на дыстанцыю ў 2 км выйдуць дзяўчаты — навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі (вышэйшага, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай). У 12.00 у гэтай узроставай катэгорыі стартуюць юнакі. У 12.30 удзельнікамі спаборніцтваў стануць жанчыны з каманд прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў (усе жадаючыя ад 18 гадоў). У 13.00 у гэтай катэгорыі стартуюць мужчыны. Ёсць таксама група для ўдзельнікаў у пенсійным узросце. Пачатак старту ў 13.30. Закрыюць спартыўнае свята навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У 14.00 стартуюць дзяўчыны, а ў 14.30 — юнакі».

Пераможцаў і прызёраў ўзнагародзяць медалямі і дыпломамі аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.