Вы тут

У складаных умовах надвор'я ДАІ заклікае быць вельмі асцярожнымі


ДАІ заклікае быць асцярожнымі ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.


Паводле даных сіноптыкаў, у рэспубліцы ў бліжэйшыя суткі чакаюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Днём прагназуецца ў многіх раёнах мяцеліца. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца, прычым парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

ДАІ настойліва рэкамендуе вадзіцелям прыняць пад увагу гэту інфармацыю і пры руху выконваць меры бяспекі — выбіраць бяспечную скорасць, дыстанцыю да наперадзе ідучага аўтатранспарту і бакавы інтэрвал. «За рулём трэба быць уважлівым, трэба пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і па магчымасці такога небяспечнага манеўру, як абгон. Удвая трэба быць уважлівымі пры праездзе мастоў, пуцеправодаў, на закругленнях аўтадарог, спусках і пад’ёмах. Ва ўмовах дрэннай бачнасці, а таксама ў цёмны час сутак неабходна рухацца з мінімальнай скорасцю руху ў населеных пунктах. Пры пад’ездзе да нерэгулюемых пешаходных пераходаў знізіць скорасць аж да спынення, паколькі на праезнай частцы раптам можа з’явіцца пешаход», — сказалі ў ведамстве.

Пешаходам у такіх умовах надвор’я раяць быць асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі, пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых правіламі месцах, пры гэтым не спяшацца і глядзець заўсёды па баках. У цёмны час сутак важна абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.